Падду́б’е (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варонаўскага сельсавета. За 14 км на ўсход ад Віцебска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя У XVIII стагоддзі сяло, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе сяльцо. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскім павеце Віцебскай губерняў. У XIX стагоддзі вёска пры возеры Паддуб’е, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Маёнтак (2012 дзесяцін зямлі) — казённая ўласнасць. У склад маёнтка Паддуб’е ўваходзілі 14 вёсак. Да 7 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Вымнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Варонаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна