Задубро́ўе (, ) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета.

Да 6 кастрычніка 1981 года Задуброўе знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693)..

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 36 км у напрамку на паўночны ўсход ад Віцебска, каля аўтамабільнай дарогі . Праз аграгарадок працякае рака Неварожка.

Насельніцтва 1997 год — 638 жыхароў, 232 двары.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Вячаслаў Аляксеевіч Федарэнка (нар. 1945) — урач, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, выдатнік аховы здароўя СССР.

Крыніцы

Літаратура — С. 499.

Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Задуброўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна