Кейсарыя, гістарычная Кесарыя Палесцінская (у адрозненне ад Кесарыі Філіпавай і інш.) або Цэзарыя — горад у Ізраілі, старажытны горад у Палесціне на ўсходнім беразе Міжземнага мора паміж Яфай і Дорай, які быў пабудаваны Ірадам Вялікім у другой палове 1 ст. да н.э. і названы так у гонар рымскага імператара (ад лац. caesar: цэзар, кесар).
Кесарыя хутка расла, багацела і стала адным з галоўных гарадоў Палесціны. Яна служыла рэзідэнцыяй рымскіх пракуратараў і цэнтрам грамадска-палітычнага жыцця краіны, адыгрывала важную ролю ў гісторыі распаўсюджвання хрысціянства. Паводле Новага Запавету тут апостал Пётр упершыню хрысціў паганца, сотніка КарнілуДзеянні святых апосталаў, X, 1, 21; XI, 11.; тут адбыўся суд над апосталам ПаўламДзеянні святых апосталаў, IX, XXI, XXIII, XXV—XXVII..
Пасля разбурэння Іерусаліма Кесарыя зрабілася сталіцай Палесціны. У 198 г. тут адбыўся царкоўны сабор. У 4 ст. тут працаваў пачынальнік царкоўнай гісторыі Яўсевій КесарыйскіБракгаўз і Ефрон..
У часы крыжовых паходаў Кесарыя адыгрывала важную ролю як адна з крэпасцей. Але з 13 ст. пасля яе разбурэння ў 1265 годзе султанам Бібарсам горад пачаў занепадаць і зараз ад Кесарыі Палесцінскай засталіся толькі руіны, за якімі захавалася старажытная назва даўняга горада.Скарына Ф.: Творы… С. 152.
Гл. таксама Кесарыя Кападокійская Кесарыя Маўрытанская Кесарыя Філіпава
Літаратура
Спасылкі Гістарычны запаведнік «Гавань Кейсарыі» ,
Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Ізраілі Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Ізраіля Катэгорыя:Гарады Іўдзеі Катэгорыя:Гарады Палесціны