Злоты (, што літаральна азначае «залаты») — грашовая адзінка Польшчы, а раней — Рэчы Паспалітай.

У XIV і XV стагоддзях злоты быў уліковай адзінкай срэбнай манетай. Паняцце выкарыстоўвалася для ацэнкі ў срэбры замежных залатых дукатаў, якія абарачаліся ў Польшчы і першапачаткова ацэньваліся ў 14 грошай (1,8 грамаў срэбра). Пастановай Кароннага сойма (парламента) ў 1496 годзе быў вызначаны абменны курс злотага на ўзроўні 30 грошай. У ВКЛ злоты каштаваў капу грошаў літоўскіх (60 грошаў з ўлікам таго што яны былі цяжэйшыя і вышэй пробай, y XVI—XVII ст. літоўскі злоты быў удвая даражэйшы за польскі. З часам, з прычыны псавання манеты і змены парытэту коштаў паміж золатам і срэбрам, абменны курс не ўтрымаўся. У той час уліковая адзінка, роўная 30 грошам (гр.), абазначалася ў крыніцах як польскі злоты (złp), таксама як фларын (fl). Залаты дукат крыніцы 16-18 ст. назвалі часта чырвоным злотым (złoty czerwony).

Злоты доўгі час заставаўся разліковай адзінкай для грошай. У абарачэнні былі манеты наступных наміналаў:

паўгроша — ½ гроша (да 1526 г.) грош — 1 грош (з 1367 па 1795 г. і пазней) паўтарак — 1½ гроша (з 1614 па 1666 г. і пазней) дваяк — 2 грошы (чакаліся спарадычна, галоўным чынам у часы праўлення Яна II Казіміра) траяк — 3 грошы (з 1528 па 1795 г. і пазней) чацвяртак — 4 грошы (з 1565 па 1568 г.) шастак — 6 грошай (з 1528 па 1764 г.) орт — 18 грошай (з 1609 па 1756 г.)

Новы злоты Пасля дэнамінацыі 1995 года, калі намінал злотых зменшаны ў оў, сталі выкарыстоўваць назву «новы злоты» («старыя» злотыя таксама зваліся новымі, калі іх увялі ў 1950 годзе, пасля папярэдняй дэнамінацыі).

У цяперашні час у абарачэнні знаходзяцца: манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 грошаў; а таксама 1, 2 і 5 злотых; банкноты наміналам 10 (з выявай Мешкі І), 20 (з выявай Баляслава Храбрага), 50 (з выявай Казіміра Вялікага), 100 (з выявай Ягайлы), 200 (з выявай Жыгімонта Старога) i 500 злотых (з выявай Яна Сабескага).

З 2004 годзе Нацыянальны банк Польшчы выпусціў серыю юбілейных манет вартасцю 2 і 10 злотых, прысвечаных польскаму злотамуhttp://www.nbportal.pl/pl/np/numizmatyka/galerie/monety/seria-dzieje-zlotego . У 2004 годзе выпушчаныя манеты 2 і 10 злотых з выявай аверса і рэверса манеты ў 1 злотых 1924 г. На манеце ў 10 злотых змешчаны таксама партрэт Уладзіслава Грабскага, аўтара манетнай рэформы 1924 года. У 2005 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манет злотых 1936 г. з караблём. У 2006 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты ў 10 злотых 1932 г. з галавой «жанчыны ў каласах». У 2007 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 5 злотых 1928 г. «Ніка».

Будучыня злотага У 2004 годзе Польшча ўступіла ў Еўрасаюз, таму плануецца пераход на еўра. Аднак для гэтага неабходна выканаць патрабаванні Еўрапейскага цэнтральнага банка, якім эканоміка краіны пакуль не адпавядае http://news.bbc.co.uk/hi/russian/business/newsid_3761000/3761642.stm.

Спасылкі Злоты 1991—1995 гг. Галерэя банкнот

Крыніцы

Катэгорыя:Валюты Катэгорыя:Грошы Польшчы