Кі́раўская (, ) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 2,5 км на захад ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, на аўтадарозе Віцебск — Полацк.

У 2011 годзе частка тэрыторыі аграгарадка ўключана ў склад Віцебска.

Гісторыя Заснавана ў 1963 годзе ў калгасе імя Кірава. У канцы 1980-х гадоў у вёсцы створаны квартал сучаснай мнагаэтажнай забудовы і дзіцячы сад. У 1991 годзе ўзведзены новы будынак школы на 264 месцы. У лістападзе 1993 года калгас пераўтвораны ў асацыяцыю кааператываў сялянскіх гаспадарак «Адраджэнне». З 27 снежня 1995 года цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Адраджэнне». З 2006 года аграгарадок.

Насельніцтва 232 гаспадаркі, 739 жыхароў (1997) 360 гаспадарак, 1049 жыхароў (2018)

Інфраструктура ААТ «Адраджэнне», сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, філіял Старасельскай дзіцячай школы мастацтваў, сельскі клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі, 2 магазіны.

Славутасць

Праваслаўная царква Святой Алены.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лятчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна