Прыдзві́нне (, ) (да 30 ліпеня 1964 года Дарагаку́паваУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета. За 11 км на захад ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.

Гісторыя У 18 стагоддзі вёска Дарагакупава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Княжыцы ва ўладанні графа Міхаіла Казіміравіча Пацея. Пасля 1-га Падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. Паводле інвентара 1846 года вёска, маёмасць памешчыка Ігната Косава. У пачатку 20 стагоддзя, 81 дзесяціна зямлі, пры рацэ Дзвіна, у Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, адносілася да Княжыцкай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Лятчанскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёнаў Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе ў вёсцы створаны калгас «Заходняя Дзвіна», працавала кузня. З 20 ліпеня 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну акупіравана з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года гітлераўскімі войскамі, якія спалілі 2 двары і забілі 2 жыхары, 1 жыхара забралі ў германскую няволю, 2 вяскоўцы загінулі ў баях супраць нацысцкіх захопнікаў на франтах вайны, 1 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5., да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета. У 2003 годзе ў складзе КСУП імя У. П. Краева (цэнтр вёска Старое Сяло).

Насельніцтва 7 двароў, 65 жыхароў (1785) 3 двары, 21 жыхар (1846) 11 двароў, 78 жыхароў (1905) 13 двароў, 44 жыхары (1941) 14 двароў, 34 жыхары (1969) 20 гаспадарак, 33 жыхары (2000) 9 гаспадарак, 9 жыхароў (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лятчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі