«Бацька наш Нёман» — зборнік, укладзены Яўгенам Хвалеем. Кніга выдадзена тыражом экзэмпляраў для чытатоў старэйшага школьнага ўзросту.

Змест Гэты зборнік — гімн славутай рацэ Нёман. Змест складаюць творы розных жанраў, у якіх услаўляецца не толькі наднёманская прырода, але і расказваецца пра вядомых людзей, што выраслі на берагах Нёмана, падаецца іх творчасць. Упершыню надрукаваны на беларускай мове краязнаўчы экскурс пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі «Нёман ад вытокаў да вусця», гістарычныя эсэ Уладзіміра Кісялёва і Сяргея Галоўкі, творы паэтаў свету пра Нёман.

Іншыя дадзеныя Зборнік выдадзены пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У якасці эпіграфаў выкарыстаны вершы «Песня пра Нёман» Анатоля Астрэйкі і «Мой родны кут» Якуба Коласа.

Спасылкі Бацька наш Нёман у беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat

Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Зборнікі‏ Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі 2001 года