Ву́сце (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 51 км на паўночны захад ад Гарадка, 26 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 88 км ад Віцебска.
Гісторыя У 18 стагоддзі ў маёнтку Обаль малалетняга графа Станіслава Бурдзімскага. У 1785 годзе ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У канцы 18 стагоддя забраны ў казну. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе вёска ў Обальскім войтаўстве Гарадоцкага павета. У 1841 годзе вёскі Вусце 1-е, 6 двароў, 60 жыхароў; Вусце 2-е — 1 двор, 12 жыхароў; Вусце 3-е — 1 двор, 5 жыхароў. З 2-й паловы 19 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. У 1924—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4., да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Насельніцтва 9 двароў, 6 рэвізскіх душ (1785) 52 рэвізскія душы (1839) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна