Ду́дарава. Сустракаецца таксама варыянт Дударо́ва (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 43 км на паўночны захад ад Гарадка, 18 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 80 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захад і поўдзень ад вёскі — лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Халамер'е — Бычыха і далей па шашы Гарадок — Невель. Гісторыя У 2-й палове 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе староства Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У 1839 годзе вёска ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе Обальскага войтаўства. У 1850 годзе вёска ў дзяржаўным маёнтку Обаль, 72 дзесяціны ворыва, 27 дзесяцін сенежаці. У 1863 годзе вёска ў Обальскай воласці і сельскім таварыстве, у складзе дзяржаўнага маёнтка Забароўцы. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці, у складзе Аўдзеенскага сельскага таварыства і Обальскага праваслаўнага прыхода Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Асіноўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4., да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 1970 годзе ў саўгасе «Обаль». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва 10 двароў, 85 рэвізскіх душ (1785) 57 рэвізскіх душ (1839) 6 двароў, 57 рэвізскіх душ (1841) 7 двароў, 62 рэвізскія душы (1850) 15 двароў, 76 жыхароў (1920) 18 двароў, 83 жыхары (1926) 29 жыхароў (1959) 16 гаспадарак, 42 жыхары (2000) 7 гаспадарак, 12 жыхароў (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна