Ключаго́рская (, ) (да 30 ліпеня 1964 года БедавіцыУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца на рацэ Обаль, за 53 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, за 95 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдзень і ўсход працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). У цэнтры цячэ ручай, які ўпадае ў раку Обаль. На захадзе знаходзіцца лясны масіў. За за 1,2Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (за 1,5 км) у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Сцернік (Бусоўля) Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель. У вёсцы ніхто не жыве (2018).

Гісторыя У канцы XVIII cтагоддзя вёска Бедавіцы ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1802 годзе ў Віцебскай губерні. У 1839 годзе складзе войтаўства Обаль, казённая ўласнасць. У 1850 годзе 12 дзесяцін ворыва, 4,5 дзесяціны сенажаці. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Прусаўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 25 дзесяцін сельскагаспадарчых угоддзяў, 2 дзесяціны лесу, капліца на могілках. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. За 30 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 снежня 1935 года Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 года спалена нацыстамі, загінулі 27 жыхароў. З фронту не вярнуліся 3 вяскоўцы. У 1953 годзе пачала дзейнічаць Ключагорская ГЭС на рацэ Обаль. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў саўгасе «Маяк». У 1997 годзе працавала ферма. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва 7 двароў, 57 рэвізскіх душ (1785) 1 двор, 5 рэвізскіх душ (1850) 3 двары, 27 жыхароў (1897) 21 двор, 161 жыхар (1905) 24 двары (1918) 22 двары, 92 жыхары (1920) 20 двароў, 106 жыхароў (1925) 25 двароў, 171 жыхар (1940) 52 жыхары (1970) 11 гаспадарак, 14 жыхароў (1997) 6 гаспадарак, 7 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2012) 0 жыхароў (2018)

Крыніцы

Літаратура

Лист карты N-35-12. Издание 1987 года. Состояние местности на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі