Плі́гаўкі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 45 км на паўночны захад ад Гарадка, 20 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 77 км ад Віцебска.
Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ў складзе маёнтка Обаль, уласнасць малалетняга графа С.Бурдзімскага. Пазней адышла ў казну. У 1850 годзе (9-я рэвізія) — 84 дзесяціны ворнай зямлі, 31,5 дзесяціны сенажаці. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Обальскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Аўдзееўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Асіпоўскім сельсавеце (5 снежня 1931 года перайменаваны ў Обальскі) Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе працавалі кузня, шавецкая і кравецкая саматужныя майстэрні. У 1933 годзе дзейнічаў калгас імя М. І. Калініна. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 5 чалавек. З 8 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў складзе саўгаса «Обаль». Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Обальскага сельсавета, да 8 красавіка 1957 года — у склад Віраўлянскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4., да 8 красавіка 2004 года — у склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».
Насельніцтва 7 двароў, 36 душ мужчынскага і 47 душ жаночага полу (1785) 7 двароў, 49 рэвізскіх душ (1850) 12 двароў, 99 жыхароў (1905) 14 двароў, 96 жыхароў (1920) 17 двароў, 114 жыхароў (1925) 43 жыхары (1959) 30 жыхароў (1970) 3 гаспадаркі, 4 жыхары (1997) 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2002) 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна