Ткачы́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. За 41 км на поўнач ад Гарадка, 77 км ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На захадзе, паўночным захадзе і ўсходзе ад вёскі ляжыць лясны масіў. У паўночным напрамку мясцовасць забалочана. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, што праходзіць паблізу.

Гісторыя Да 9 снежня 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)., да 10 кастрычніка 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области , да 4 верасня 2014 года — у склад Бычыхінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2014 г. № 26 Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области. Насельніцтва 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Езярышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна