Хамёнкі, Хаменкі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца каля левага берага ракі Обаль, за 1,5 км ад аўтадарогі . Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Завань, Пралетарск, Сілаўцы, Крошкі (Гарадоцкі раён) і Ставіца (Шумілінскі раён).
Гісторыя У сярэдзіне XIX ст. вёска Хамёнкі ў складзе маёнтка Азаркава ў Гарадоцкім павеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. у Іванаўскім (з 1929 г. Пралетарскі) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У час калектывізацыі ў Хамёнках быў створаны калгас імя Гікалы. У 1944—1950 гг. дзейнічаў калгас імя БудзённагаФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь . Вёска ўваходзіла ў склад калгаса і саўгаса «Іванаўка», дзейнічала жывёлагадоўчая ферма. З 2 верасня 1998 г. вёска Хамёнкі ў складзе Даўгапольскага сельсавета.
Насельніцтва 1842 — 73 рэвізскія душы, 9 двароў; 1905 — 174 жыхары, 21 двор; 1926 — 137 жыхароў, 27 двароў; 1959 — 133 жыхары; 1970 — 100 жыхароў; 1.1.2002 — 39 жыхароў, 22 двары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна