Лёшкава Сяло́, таксама Лешкава Сяло (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 57 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 92 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. Праз вёску праходзіць меліярацыйны канал. На поўдні і поўначы ляжыць лясны масіў. Гісторыя Да 2004 года ўваходзіла ў склад Зайкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна