Беларускі рубель (код ISO — BYN, да 1 студзеня 2000 года — BYB, з 1 студзеня 2000 года па 1 ліпеня 2016 года — BYR) — афіцыйная валюта Беларусі. Знак — . У абарачэнні маюцца банкноты ўзору 2009 года наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі ўзору 2009 года.

Назва Назва «Беларускі рубель» была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля напачатку 1990-х гадоў. Тады шэраг грамадскіх дзеячаў прапанаваў «талер» як назву для нацыянальнай валютыНАША НІВА, і пытанне было разгледжана на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, аднак з усіх прысутных за талер выказаўся толькі Ніл ГілевічФорум.

Гісторыя

Сітуацыя пасля распаду СССР

Напачатку 1992 года, падчас распаду агульнасавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзена купонная сістэма, затым — разліковыя білеты Нацыянальнага банка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін разліковы білет за 10 савецкіх рублёў.

З 1 ліпеня 1992 года пачалі праводзіцца аперацыі ў безнаяўных беларускіх рублях. У канцы ліпеня 1993 года пачаўся вывад з абарачэння савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаў адзіным законным сродкам плацяжоў на тэрыторыі краіны. І нягледзячы на тое, што ў верасні Казахстан, Арменія, Расія, Узбекістан і Таджыкістан падпісалі новую дамову аб стварэнні рублёвай зоны новага тыпу, дадзеная ідэя не атрымала развіцця, і беларускі рубель так і застаўся нацыянальнай валютай.

Дэнамінацыі Першапачаткова ў 1992—1994 гадах беларускі рубель быў уведзены ў суадносінах 1 беларускі рубель (1992 года выпуску) за 10 савецкіх рублёў.

20 жніўня 1994 года была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў 10 разоў.

1 студзеня 2000 года ў Беларусі была праведзена яшчэ адна дэнамінацыя рубля (у 1000 разоў), закліканая, у тым ліку, стабілізаваць нацыянальную валюту. Рубель, уведзены ў 2000 годзе, не меў разменных грашовых адзінак.

1 ліпеня 2016 года праведзена дэнамінацыя беларускай валюты ў 10 000 разоў, пры гэтым была ўведзена разменная грашовая адзінка — капейка.

Эканамічны агляд за 2000—2015 гады

Прыярытэтам палітыкі Нацбанка стала падтрыманне курса рубля — такія былі патрабаванні расійскага боку. Быў дазволены продаж долараў у абменных пунктах. Быў адкрыты доступ банкаў-нерэзідэнтаў на ўнутраны валютны рынак і зняты абмежаванні па выкарыстанні беларускага рубля ў знешнеэканамічных аперацыях. Палітыка Нацыянальнага Банка і спрыяльныя знешнія фактары прывялі да стабілізацыі курса беларускага рубля. На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (зніжэнне ПДВ з 20 % да 18 %, падатку з абароту з 4,5 % да 4,15 % і г. д.), ад пачатку 2004 года і да канца 2008 года курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля заставаўся фактычна нязменным. На працягу 2005 года назіраўся сталы рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюцеНавіны tut.by — У 2005 годзе ўнёскі насельніцтва ў нацыянальнай валюце выраслі на 56,5 % . Тэмпы інфляцыі некаторы час пастаянна змяншаліся, так у 2002 годзе яна склала 34,8 %, у 2003 — 25,4 %, у 2004 — 14,4 %, у 2005 — 8,0 %, у 2006 — 6,6 %. Афіцыйны курс валюты цалкам зраўнаваўся з ценявым, як следства ценявы валютны рынак практычна знік.

16 сакавіка 2006 французскі банк BNP Paribas пачаў каціраваць беларускі рубель у адносінах да амерыканскага долара на міжбанкаўскім рынку. Банк выставіў двухбаковую каціроўку — ён прадае і купляе беларускую валюту ў адносінах да долара ЗША. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Васіль Мацюшэўскі назваў дадзены факт досыць знакавай падзеяй:Нашы рублі ў ЗША Гэта кажа пра тое, што вядучыя сусветныя фінансавыя інстытуты з цікавасцю назіраюць за стабілізацыяй нашай крэдытнай палітыкі ў цэлым, і ў тым ліку беларускага рубля. З’яўляецца цікавасць да беларускага рубля як аб’екта інвеставання

Паводле слоў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пятра Пракаповіча, беларускі рубель павінен быў стаць цалкам канверсоўным у 2010 годзеНавіны tut.by Пракаповіч: Беларускі рубель можа стаць цалкам канверсоўным у 2010 годзе .

Інфляцыя ў студзені-красавіку 2010 года 3,1 % (6,5 % за аналагічны перыяд 2009 года).

З 2 студзеня 2009 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь перайшоў да механізма прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, адначасова дэвальваваўшы яго на 20,5 % у адносінах да долара ЗШАDeutsche Welle: Беларускі рубель дэвальваваны на 20,5 адсоткаў у адносінах да даляра.

Аб’ём чыстай куплі замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі ў студзені—сакавіку 2010 склаў 1 млрд 497,1 млн долараў ЗША (значна вышэй, чым за аналагічны перыяд 2009 года — 955,4 млн долараў ЗША).

З прычыны фінансавага крызісу 2011 года макраэканамічныя паказчыкі значна пагоршыліся: інфляцыя дасягнула 108,7 %, стаўка рэфінансавання была павышана з 10 % да 45 % (гл. ніжэй). Пачынаючы з восені курс рубля пачаў вызначацца паводле вынікаў гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс беларускага рубля зменшыўся ў адносінах да долара ЗША з 3000 рублёў 31 снежня 2010 да 11 900 рублёў 31 снежня 2014 года (з улікам 20%-ай камісіі на куплю валюты насельніцтвам — больш за 14 тысяч рублёў).

Па выніках 2014 года інфляцыя ў Рэспубліцы Беларусь склала 16,2 %Пра змену спажывецкіх коштаў у снежні 2014 г. .

Пытанне валютнай інтэграцыі з Расіяй З пачатку свайго кіравання прэзідэнт А. Лукашэнка пачаў актыўна дзейнічаць у кірунку інтэграцыі з РФ. З самага пачатку ішла гаворка і пра ўвядзенне адзінай беларуска-расійскай валюты. Артыкул 13 падпісанага ў 1999 годзе «Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» прадугледжваў увядзенне адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 у Мінску было падпісана Міждзяржаўнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй аб увядзенні адзінай грашовай адзінкі і фарміраванні адзінага эмісійнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Яно прадугледжвала, што ролю адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 года павінен быў выконваць расійскі рубель, а з 1 студзеня 2008 года павінна быць уведзена адзіная грашовая адзінка Саюзнай дзяржавы. Вакол размяшчэння і кантролю за гэтым цэнтрам разгарэлася доўгая дыскусія — ці павінна гэта быць Масква, Мінск або які-небудзь трэці горад.

У верасні 2005 года пасля правядзення пасяджэння Саўміна Саюзнай Дзяржавы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў заявіў журналістам, што Расія і Беларусь не гатовыя да ўвядзення адзінай валюты з 2006 года і не гатовыя назваць новыя тэрміны датуль, пакуль не будуць створаны эканамічныя ўмовы для гэтага рашэння, у прыватнасці, маецца на ўвазе рашэнне пытанняў па эмісійным цэнтры і па выраўноўванні эканамічных умоў у нашых краінах. Фрадкоў адзначыў:Расія і Беларусь не гатовыя да ўводзін адзінай валюты з 2006 года З парадку дня гэта тэма не здымаецца, пытанне актуальна, больш таго, узнікае разуменне комплекснасці і неабходнасці рашэнняў, якія прадвызначаюць умовы для таго, каб адзіная валюта запрацавала ў інтарэсах і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы ў цэлым

На сённяшні дзень расійскі рубель так і не ўведзены ў Беларусі ў якасці адзінай валюты. Эксперты разыходзяцца ў адзнаках адносна таго, ці будзе гэта зроблена ў далейшым і калі менавіта.

Золатавалютныя рэзервы Па метадалогіі МВФ, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 года $ 770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 17,1 % да $ 1,047 млрд. Па стане на 1 студзеня 2006 года аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных МВФ складаў $ 1296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складалі $ 1629,6 млн, павялічыўшыся за год на $ 449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $ 412,7 млн). Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ па стане на снежань 2007, склалі $ 4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 202,4 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні склалі $ 4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павялічыліся ў тры разы | Беларускія навіны . Па стане на 1 сакавіка 2008 года, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, склалі $ 4 млрд 352,9 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 4,1 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся за гэты ж перыяд на 9,1 %, да $ 5 млрд 446,6 млнМіжнародныя рэзервы Беларусі ў параўнанні з пачаткам года выраслі на 170 млн даляраў і складаюць 4,3 млрд даляраў ЗША . На 1 студзеня 2015 года міжнародныя рэзервовыя актывы склалі 5 059 млн USD.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь, разлічаныя па метадалогіі МВФ на 1 студзеня кожнага года (у млн. USD)Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь:

20 кастрычніка 2011 года старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла, што 74 % золатавалютных рэзерваў Нацбанка (3,5 з 4,7 млрд долараў) — гэта доўг перад банкамі па здзелках СВОП. Такім чынам, рэальныя золатавалютныя рэзервы складаюць толькі 1,2 млрд долараўЕрмакова: 74 % ЗВР Нацбанка — гэта валютны абавязак перад банкамиПрыступ шчырасці Ермаковай: золатавалютных рэзерваў няма зусім .

Паводле даных на 1 студзеня 2013 года залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вырас на 1,6 т за 2012 год і склаў 33,3 тоныЗалаты запас Нацбанка за 2012 год вырас на 1,6 тоны . На 1 студзеня 2016 года залаты запас склаў 38,1 т.

Стаўка рэфінансавання

Па меры зніжэння інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х гадоў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паступова змяншаў і стаўку рэфінансавання, каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу, на пачатак 2004 года яна складала 28 %, на пачатак 2005 — 17 %, на пачатак 2006 — 11 %, на пачатак 2007 — 10 %. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, якія назіраўся напачатку 2007 года ва ўмовах рэзкага павышэння кошту напрыродны газ, было прынята рашэнне павялічыць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў зніжана да 10 % (на 1 кастрычніка 2007)Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 1 кастрычніка зніжана да 10 % гадавых — Эканоміка і бізнэс . З 1 ліпеня 2008 года стаўка рэфінансавання была зноў павышана да 10,25 %З сённяшняга дня павялічылася стаўка рэфінансавання — Эканоміка і бізнэс . У 2011 годзе з прычыны фінансавага крызісу стаўка рэфінансавання была рэзка павышана ў некалькі этапаў да 45 %. Затым Нацыянальны банк пачаў змяншаць стаўку рэфінансавання, але 9 студзеня 2015 года з-за чарговага абвастрэння сітуацыі на фінансавым рынку падняў яе да 25 %З 9 студзеня Нацбанк адмяняе валютны падатак у абменніках і павялічвае на 5 % стаўку рэфінансавання. Затым стаўка рэфінансавання паступова змяншалася да ўзроўню 7,75 %, але 21 красавіка 2021 года Нацыянальны банк прыняў рашэнне пра павышэнне стаўкі да 8,5 %https://nn.by/?c=ar&i=271406.

Дэвальвацыя 2009 года 2 студзеня 2009 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў адначасова зніжаны (дэвальваваны) на 20 %. Так, курс долара ЗША быў усталяваны на ўзроўні Br2650, еўра — Br3703, расійскага рубля — Br90,16.

Курсы змяніліся такім чынам (у дужках для параўнання — на 1 студзеня): 1 долар ЗША — 2650 (2200) 1 еўра — 3703 (3077,14) 1 расійскі рубель — 90,16 (76,89) 1 украінская грыўня — 329,19 (273,29)

Дэвальвацыя 2011 года

24 мая 2011 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў паўторна дэвальваваны да Br4930 за даляр ЗША, гэта значыць прыкладна на 56 %. Таксама курс еўра быў усталяваны на ўзроўні Br6914,82, расійскага рубля — Br173,95Нацбанк Беларусі павялічыў курс даляра да беларускага рубля на 56 % — з 3,155 да 4,930 , БЕЛАПАН (23.05.2011).

Курсы змяніліся наступным чынам (у дужках для параўнання — на 23 мая): 1 долар ЗША — 4930,00 (3155,00) 1 еўра — 6914,82 (4516,00) 1 расійскі рубель — 173,95 (113,02) 1 украінская грыўня — 616,67 (394,97)

Падзенне курса 20 кастрычніка 2011 года