Сячо́нка, таксама Сечанка (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Гарадок — Мяжа, якая праходзіць праз вёску. Гісторыя У пачатку 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уладанне памешчыкаў Глінскіх, потым да 1838 года Савельевых, у складзе маёнтка Вярэчча, фальварак. За даўгі перад Маскоўскім апякунскім саветам забрана ў казну. У 1847 годзе працавала карчма. З 1866 года ў Гарадоцкім павеце, у Вярэцкай воласці. У 1896 годзе адкрыта школа граматы (8 вучняў). У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярэцкай воласці і сельскім таварыстве, адносілася да Вярэцкага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе ў вёсцы працавалі 2 сталярні, кузьня, цагельня, шавецкая і 2 кравецкія майстэрні.
Насельніцтва 7 двароў, 74 рэвізскія душы (1847) 24 двары, 135 жыхароў (1903) 16 двароў, 83 жыхары (1920) 30 двароў, 111 жыхароў (1926) 84 жыхары (1959) 87 жыхароў (1970) 24 гаспадаркі, 46 жыхароў (2000) 17 гаспадарак, 28 жыхароў (2018)
Інфраструктура У 2018 годзе ўчастак Гарадоцкага раёна электрычных сетак, магазін. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна