Бараўцы́ (, , на карце — БараваяЛіст карты N-35-24. Выданне 1980 года.) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля правага берага ракі Каменка (прыток Усысы). Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя вёска Барсукі ў Паташнянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Адносілася да Паташнянскай сельскай грамады і Кашанскага праваслаўнага прыхода. Мела 118 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1970-я гады ў складзе калгаса імя У.Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

Насельніцтва 9 двароў, 46 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя) 11 двароў, 68 жыхароў (1920) 11 двароў, 76 жыхароў (1925) 43 жыхары (1959) 23 жыхары (1970) 2 гаспадаркі, 5 жыхароў (2000) 1 двор, 1 жыхар (2018) Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна