Міхалі́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 3 км на ўсход ад Гарадка, 2 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 36 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні працякае ручай.
Гісторыя У пачатку 20 стагоддзя ў Болецкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года да 4 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Болецкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6. (спачатку Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, а з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці). У 1929 годзе адкрыта пачатковая школа. У 2000 годзе ў складзе калгаса імя Мічурына. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».
Насельніцтва 7 двароў, 48 жыхароў (1920) 76 жыхароў (1959) 48 жыхароў (1970) 10 гаспадарак, 13 жыхароў (2002) 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна