Абі́дзіна (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX ст. ў складзе дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1920 годзе ў вёсцы дзейнічалі школа і пункт ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 15 лютага 1923 г. Абідзіна ў складзе Вышадскай воласці Віцебскага павета, з 20 жніўня 1924 г. у складзе Бяскатаўскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (Віцебскай вобласці з 20.2.1938). У 1933 годзе ў вёсцы дзейнічаў калгас «Чырвонае Абідзіна», кузня, ваўначоска. У лютым 1943 г. вёска была спалена нямецка-фашысцімі акупантамі, было знішчана 56 двароў, загінулі 25 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска была адбудавана. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Смалоўка».

Насельніцтва 1785 — 4 двары, 45 рэвізскіх душ; 1797 — 73 рэвізскія душы; 1905 — 8 двароў, 56 жыхароў; 1926 — 10 двароў, 47 жыхароў; 1940 — 56 двароў, 120 жыхароў; 1959 — 71 жыхар; 1970 — 54 жыхары; на 1.1.2002 — 3 двары, 4 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стадолішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна