Латгалія — усходні гісторыка-культурны рэгіён Латвіі. Займае прыкладна ¼ частку тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Лудза, Рэзэкнэ, Прэйлі, Даўгаўпілс, Краслава. Насельніцтва — латышы (уключна з латгальцамі), беларусы, рускія, палякі, яўрэі.
Жыхары Латгаліі аддаўна зведвалі працэсы моўна-культурнага аславяньвання (абрусення, збеларушвання, паланізацыі), у выніку гэтага на тэрыторыі Латгаліі цяпер астраўкі аўтахтонных, але ўжо беларускамоўных латгальцаў. У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва. На працягу ХХ стагоддзя гэты пласт жыхароў Латгаліі найбольш актыўна пераймае рускую мову і русіфікуецца ў культурна-ідэнтычнасным сэнсе. Гістарычна беларуская гаворка рабіла ўплыў на латгальскую гаворку, у якой ёсць пласт руска-славянскіх запазычанняў. Многія з ранніх латгальскіх выданняў (у тым ліку Буквароў) друкаваліся друкарнямі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі (полацкімі езуітамі, віленскімі базыльянамі).
Гістарычна раён уздоўж Заходняй Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў латгалаў, пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі.
Назва Назва Латгалія ад назвы краю Latgala (у пісаных крыніцах XI—XIII стагоддзяў летьгола, Lethigalli, Лотыгола). Другі складнік gal- ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля). Той жа другі складнік і ў назве Зямгалія ("Паўночны край"), ад якой назва племені зямгалаў.
Першая аснова Lat- гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цекці»K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.. Менавіта ад латгальскай назвы ("Краіна латаў") пайшла і назва народу латышоў і краіны Латвіі.
Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890., СеліяТопоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482., Нальшаны, імаверна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 223, 231—232, 295, 319.. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).
Гісторыя Племяныя княжэнні латгалаў патрапілі ў залежнасць, або сталі саюзнікамі Полацкага княства ў 10-11 ст. вакол Герцыке і Кукейноса. Яны забяспечваючы транзіт гандляроў па Дзвіне, даніну і дапаможныя вайсковыя кантынгенты. У першай чвэрці ці 13 ст. спробы адбіцца ад крыжакоў князеў Вячкі і Усевалада у саюзе з Полацкам, Ноўгарадам Псковам і літоўцамі скончыліся няўдачай. Немцы збудавалі мураваныя замкі ў Кокнесэ, Дынабургу, Расітэне і Люцыне. На доўгі час Латгалія стала памежжам Лівонскага ордэна з ВКЛ і Пскоўскім, Наўгародскім і Маскоўскім княствам адкуль і куды праводзіліся набегі варагуючых бакоў.
Падчас Лівонскай вайны Дынабург быў знішчаны маскоўскім войскам і перазаснаваны С.Баторыям і развіты старастам А. Талвашам. З 1582 г. па 1772 г. у Рэчы Паспалітай. Пад кандамініумам ВКЛ і Польскага каралеўства ў складзе Інфлянцкага княства, Вендэнскае ваяводства і Інфлянцкага ваяводста. Пасля вяртання раўнапраўя нямецкім феадалам у Рэчы Паспалітай, знаходзілася пад панаваннем нямецкіх шляхецкіх сем'яў: Плятэраў, Ромераў, Корфаў, Біспінгаў, Гільцэнаў, Мантойфеляў і інш., пры гэтым паводле заканадаўства, увесь гэты час толькі трэць пасад у іх краі належала немцам, але яшчэ трэць палякам і прадстаўнікам ВКЛ. Пад уладай Рэчы Паспалітай у Латгаліі дзякуючы намаганням езуітаў была праведзеныа контр-рэфармацыя і ў адрозненні ад іншых рэгіенаў Латвіі, каталіцкіі касцел стаў пануючым веравызнаннем. У сілу геаграфічных, эканамічных, палітычных сувязяў і наступстваў войнаў, асабліва ў Дынабургу і Якабпілсе ў 17-18 ст. значную частку гарадскога насельніцтва склалі выхадцы з земляў Полаччыны і поўначы Віленшчыны.
З 1772 г. у складзе Расейскай імперыі у складзе Полацкага наместніцтва і губерні, потым да 1918 у Віцебскай губерні. Падчас грамадзянскіх войнаў і ўсталявання нацыянальных дзяржаў мясцовае насельніцтва у большасці сваей зрабіла выбар спачатку накарысць Латвійскай рэспублікі. У пачатку 1920 года, у ходзе сумеснага наступлення латвійскай і польскай армій, Чырвоная Армія была выбіта з Латгаліі і яе "сацыялістычная рэспубліка" была ліквідаваная. 11 жніўня 1920 года ўрад Латвіі падпісаў мірную дамову з РСФСР, паводле якой Савецкі ўрад прызнаў існаванне незалежнай Латвійскай дзяржавы да якой адышлі у тым ліку часткі былых Ліфлянцкай, Віцебскай і Пскоўскай губерняў населеных латгаламі і латышамі. 26 студзеня 1921 года незалежнасць і межы Латвіі афіцыйна прызналі краіны-пераможцы ў Першай сусветнай вайне (Антанта).
У міжваеннай Латвійскай Латгаліі была значная і актыўная беларуская меньшасць, існавалі куртурныя і адукацыйныя ўстановы. Пасля другой сусветнай вайны ў Даўгаўпілс, Краславу і іншыя гарады Латгаліі адбылася новая хваля міграцыі беларусаў. Як і раней у сілу смешаных шлюбаў і ассіміляцыйнай палітыкі латвійскай дзяржавы, а так сама адсутнасці сістэмнай працы з дыяспарамі праз пару пакаленняў большасць іх нашчадкаў у вялікіх гарадах далучыліся да расейскай або польскай супольнасці, або асімілявалася. На сенняшні дзень беларусы ў Латвіі складаюць другую па колькасці этнічную меньшасць (каля 3%), а у 2 валасцях Краслаўшчыны, сумежных з Беларуссю, складаюць большасць.
Вядомыя асобы Вячка Кукенойскі Мікалай Лоскі Пятро Сакол Сяргей Сахараў
Гл. таксама Рэгіёны Латвіі Разна Сівэрс Беларусы Латвіі
Крыніцы
Спасылкі Інфармацыйна-забаўляльны партал Даўгаўпілса, Латгалія Інфармацыйна-навінавы партал г. Даўгаўпілс, Латгалія
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Латвіі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Расіі