Лужкі́ (, ) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.
Гісторыя 13 красавіка 1831 г. у мястэчку сабралася больш за 50 памешчыкаў, якія падтрымалі паўстанне 1830—1831 гадоў. Яны склалі акт канфедэрацыі (тэкст быў напісаны ксяндзом піяраў мясцовага кляштара Адамам Татурам), далі клятву на агульнае выступленне супраць Расіі для ўзнаўлення Польскай дзяржавы ў межах 1772 г. і ўтварылі Урадавы камітэт, старшынёй якога стаў памешчык з Плісы Рамуальд ПадпіпентаБунто, І. У., Кур'яновіч, А. П., Тарыкаў, А. А. Старонка мінулага / І. У. Бунто, А. П. Курьяновіч, А. А. Тарыкаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раена / БелЭн; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — 450, с.: іл. — С. 38. — ISBN 985-11-0014-5..
1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 528 чал. яўрэйскай нацыянальнасціНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Удзелаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна