Петруно́ва (, ) — вёска (да 2007 года хутарРешение Глубокского районного Совета депутатов от 6 декабря 2007 г. № 42 Об упразднении и переименовании сельских населенных пунктов ) у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавета.
Гісторыя З 1921 года фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Глыбокае Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5. У 1921 годзе — 23 жыхары, 3 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 46.. У 1931 годзе — 33 жыхары, 3 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 16.
З 1939 года ў БССР.
Насельніцтва
Інфраструктура Дзейнічае Дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», які першапачаткова месціўся ў драўляным доме. У 1979—1981 гадах быў пабудаваны 5-вярховы будынак. У распараджэнні ДУСА «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» знаходзіцца 77,4 гектара сельгасугоддзяў і ферма з буйной рагатай жывёлайЗінкевіч, А. Вернасць выбранай справе і роднаму калектыву / Анатоль Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. — 2020. — № 2 (9970). — 4 студзеня. — С. 4—5..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Удзелаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна