Кало Абіб Турэ (; нар. , Буаке, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнуай зборнай Кот-д’Івуара (2000—2015). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам англійскага клуба «Уіган Атлетык».

Клубная кар’ера У лонданскі «Арсенал» прыйшоў у 2002 годзе з клуба «АСЕК Мімозас» (Абіджан). У Лондане стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды і адным з наймоцнейшых у англійскай Прэм’ер-лізе. Пасля «Арсенала» гуляў за «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпул», апошні клуб пакінуў улетку 2016 года ў якасці свабоднага агента. У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з шатландскім «Сэлтыкам»"Селтик" объявил о подписании Коло Туре. Пакінуў «Сэлтык» па заканчэнні сезона 2016/17 і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера У зборнай Кот-д’Івуара дэбютаваў у 2000 годзе. Гуляў за зборную на сямі Кубках афрыканскіх нацый і трох чэмпіянатах свету. У 2015 годзе атрымаў перамогу ў Кубках афрыканскіх нацый, пасля чаго завяршыў кар’еру ў зборнай. Усяго згуляў 118 матчаў, забіў 7 галоў.

Трэнерская кар’ера У верасні 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба «Сэлтыка», а ў кастрычніку стаў асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Кот-д’Івуара Марка ВільматсаКоло Туре стал ассистентом Вильмотса в сборной Кот-д′Ивуара. У лютым 2019 года галоўны трэнер «Сэлтыка» Брэндан Роджэрс узначаліў «Лестэр Сіці» і забраў да сябе Турэ асістэнтам.

У лістападзе 2022 года Турэ быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Уіган Атлетык».

Сям’я У Кало ёсць 2 малодшыя браты-футбалісты: Яя (паўабаронца, ігрок зборнай Кот-д’Івуара) і Ібрагім (нападнік). Жанаты, двое дзяцей.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АСЕК Мімозас Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Сэлтык Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Кот-д’Івуара Катэгорыя:Трэнеры ФК Уіган Атлетык