Но́вае Запо́нне (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавета.

Гісторыя За 2,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Калюга, на правабярэжжы р. Поня пахаваны два лётчыкі — камандзір экіпажа, намеснік камандзіра эскадрыллі па палітчастцы лейтэнант Г. К. Раманенка і штурман малодшы лейтэнант А. М. Панчанка, якія загінулі 29 чэрвеня 1941 года. У 1966 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У чэрвені 1942 года арыштаваны акупантамі і расстраляны Якаў Аляксандравіч Шаўцоў, кіраўнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стэла на магіле пастаўлена ў 1979 годзе.

Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вітуніцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозкаўскі сельсавет (Докшыцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна