Новы Арлеан (, ) — горад ЗША, найбуйнейшы ў штаце Луізіяна, ля ўпадзення Місісіпі у Мексіканскі заліў.
Гісторыя Заснаваны ў 1718 годзе французамі на месцы індзейскага паселішча, названы ў гонар французскага рэгента Філіпа Арлеанскага. З 1722 года адміністрацыйны цэнтр французскай калоніі Луізіяна. З 1762 года пад уладай Іспаніі. У 1803 вернуты Францыі і куплены ЗША у складзе тэрыторыі Луізіяна. У 1805 атрымаў гарадскія правы. У 1812—1849 гадах сталіца штата Луізіяна. У час англа-амерыканскай вайны 8 студзеня 1815 года каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва паміж амерыканскімі і англійскімі войскамі. У грамадзянскую вайну захоплены 24 красавіка 1862 федэральным флотам пад камандаваннем адмірала Д. Фарагута. У ХІХ стагоддзі цэнтр гандлю і буйны марскі порт. Значны працэнт негрыцянскага насельніцтва паўплываў на культурную своеасаблівасць горада. На мяжы XIX і XX стагоддзяў тут узнік новаарлеанскі джаз.
Насельніцтва Па перапісе 2000 года ў горадзе было 484 674 жыхароў (з агламерацыяй 1 337 726). Пасля разбуральнага ўрагана «Катрына» ўвосень 2005 года яго насельніцтва скарацілася, па прыблізных ацэнках, больш чым удвая.
Адукацыя Дзейнічае Тулейнскі ўніверсітэт і інш.
Спорт Нью-Арлеан Пеліканс, клуб НБА.
Вядомыя асобы Сідней Бешэ (1897—1959) — джазавы кларнетыст і сапрана-саксафаніст, адзін з піянераў джаза. Махалія Джэксан (1911—1972) — спявачка. Трумэн Капотэ — амерыканскі раманіст і драматург.
Літаратура
Спасылкі Адміністрацыя Нью-Арлеана Рэканструкцыя Новага Арлеана
Катэгорыя:Гарады Луізіяны Луізіяна Катэгорыя:Парты ЗША Катэгорыя:Гарады на Місісіпі Катэгорыя:Мексіканскі заліў Катэгорыя:Сухія вобласці ніжэй узроўня мора Катэгорыя:Польдары
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1718 годзе