Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў (, , Расійская імперыя — , , СССР) — рускі , музыказнавец, балетазнавец, , .
У навуковай спадчыне Б. У. Асаф’ева займае цэнтральнае месца і мае прынцыпова новае значэнне г. зв. тэорыя інтанацыі. Разглядаючы музыку як адзін з найважнейшых складнікаў духоўнага жыцця, Асаф’еў звязваў яе з агульнакультурнымі і сацыяльнымі з’явамі. Асаф’еў абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду, унёс значны ўклад у эстэтыку, тэорыю, гісторыю музыкі, вучэнне пра музычную форму.
Аўтар фундаментальных працы пра творчасць М. І. Глінкі, М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага, А. К. Глазунова, І. Ф. Стравінскага, С. І. Танеева, С. С. Пракоф’ева і інш. У кампазітарскай творчасці Асаф’ева вылучаюцца балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Таксама аўтар опер, 4 сімфоній, камерна-інструментальных сачыненняў і музыкі да драматычных спектакляў.
Літаратура
Келдыш Ю. В. Аса́фьев Борис Андреевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 235—238. — 960 стб., илл. — 102 000 экз.
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Музыказнаўцы Расіі Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Балетазнаўцы Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Саюза кампазітараў СССР Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі