Аграрная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная 13 чэрвеня 1992 як Аб’яднанная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусі, на II з’ездзе (28 студзеня 1994) перайменавана ў Аграрную партыю.

Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Гісторыя Падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 у партыі адбыўся раскол на прыхільнікаў старшыні партыі і Вярхоўнага Савета XIII-га склікання С. Шарэцкага, і тых, хто падтрымліваў палітыку прэзідэнта А. Лукашэнка. У сакавіку 2000 г. адбыўся IV з’езд партыі на якім старшынёй быў абраны Міхаіл Шыманскі. З’езд таксама пацвердзіў, што падтрымлівае палітыку прэзідэнта і мае намер супрацоўнічаць з уладай.

15 сакавіка 2008 г. на V з’ездзе старшынёй партыі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў М. РусыНовым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы. 12 чэрвеня 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю аб сваёй дзейнасці.

На парламенцкіх выбарах 2008, 2012 і 2016 гадоў партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.

На парламенцкіх выбарах 2016 года 637 членаў партыі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі, пры гэтым партыя не вылучыла ніводнага кандыдата ў дэпутаты.

У жніўні 2023 года партыя прыняла рашэнне аб самаліквідацыі.

Мэта Выступае за рэфармаванне грамадтсва па прынцыпах дэмакратычнага сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, у тым ліку і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытворчы кааператыў, акцыянернае таварыства, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.

Удзел у выбарах

Парламенцкія выбары Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Змена 1995 3434 2000 5 29 2004 3 2 2008 1 2 2012 1 — 2016 0 1 2019

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі