Ю́рый Ві́ктаравіч Жадо́бін (нар. , , УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія У 1976 года скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў.

У 1999 годзе прызначаны на пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў — Камандуючага ўнутранымі войскамі.

З верасня 2003 года кіраваў Службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

17 ліпеня 2007 прызначаны старшынёй КДБ.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2008—2009).

Са снежня 2009 — міністр абароны Беларусі.

25 лістапада 2014 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з вайсковай службы ў запасhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=139356.

Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені Медаль «За бездакорную службу» I ступені Ордэн Дружбы (28 ліпеня 2012 года) — за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай БеларусьУказ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 28 ліпеня 2012 года № 1030 «Аб узнагароджанні ордэнам Дружбы грамадзян Рэспублікі Беларусь». Ордэн Чырвонай Зоркі

Літаратура В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі Біяграфіі Юрыя Жадобіна, Вадзіма Зайцава і Уладзіміра Макея Біяграфія на сайце «Хто ёсць хто ў Беларусі»

Катэгорыя:Міністры абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС