Віленская губерня (1795—1796, 1801—1920) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіянальнага ўзроўню, утворана ў Расійскай імперыі пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795). Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі. Цэнтрам быў горад Вільня.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правабраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатараПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы: Ашмянскі Браслаўскі (з 1806 г. — Новааляксандраўскі) Віленскі Вількамірскі Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі) Ковенскі Расіенскі Троцкі Упіцкі (Панявежскі) Цельшаўскі Шавельскі
18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвыАнішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 383.. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаныПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525..
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб’ядноўваліся ў адну Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634..
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у ВільніПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004..
У 1819 г. прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерніМатериалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22..
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губернюПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997..
18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня (1842—1917)Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347., атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Свянцянскі (былы Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні Лідскі павет, а з Мінскай губерні — Вілейскі і Дзісенскі паветы.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Віленскай губерні абвяшчалася часткай БНР. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі большая частка Віленскай губерні (без Вільні) увайшла ў Беларускую ССР, а 27 лютага 1919 года было аформлена стварэнне ЛітБел ССР.
Пасля 1920 года Ашмянскі, Свянцянскі, Троцкі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі паветы поўнасцю ці часткова ахоплівала Сярэдняя Літва, астатняя тэрыторыя адышла да Літвы і Польшчы, невялікая частка Вілейскага павета — да БССР.
Характарыстыка губерні Паводле нямецкіх навуковых даследаванняў, якія праводзіліся ў перыяд Першай сусветнай вайны (выданне «Das Litauen-Buch», 1918 год), плошча Віленскай губерні складала 42 528 км². З іх 40,3 % тэрыторыі займала ралля, 19,1 % — лугі і пашы, 27,6 % — лясы і 13 % — неўрадлівыя пустэчы. Азёры пакрывалі плошчу ў 546 км². Адзначалася, што эканамічна і культурна Віленская губерня значна саступала суседнім Сувалкаўскай і Ковенскай губерням, што часткова тлумачылася пясчанай і малаўрадлівай глебай, а таксама нацыянальна-палітычнымі супярэчнасцямі — S. 8.. На тэрыторыі губерні ў той час налічвалася 1015 народных школ.
Насельніцтва
На 1897 год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх каталікоў 59 %, праваслаўных 26 %, іудзеяў 13 %Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года:Демоскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў: Павет беларусы літоўцы яўрэі палякі вялікарусы Губерня ў цэлым 56,1 % 17,6 % 12,7 % 8,2 % 4,9 % Вілейскі 86,9 % 0,1 % 9,5 % 2,5 % 0,9 % Віленскі 25,8 % 20,9 % 21,3 % 20,1 % 10,4 % Дзісненскі 81,1 % 0,3 % 10,1 % 2,4 % 5,9 % Лідскі 73,2 % 8,7 % 12,0 % 4,7 % 1,2 % Ашмянскі 80,0 % 3,7 % 12,1 % 1,7 % 2,3 % Свенцянскі 47,5 % 33,8 % 7,1 % 6,0 % 5,4 % Троцкі 15,7 % 58,1 % 9,5 % 11,3 % 4,6 %
Нямецкія даследчыкі адміністрацыі Обер-Оста, абапіраючыся на дадзеныя перапісу і пазнейшыя падлікі, ацэньвалі агульную колькасць насельніцтва Віленскай губерні ў 1 861 200 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці 44,3 чалавекі на квадратны кіламетр. Сярод іх дакладна фіксавалася абсалютная перавага беларусаў — 891 771 чалавек (56,1 %). Астатнія нацыянальнасці размеркаваліся так: літоўцы — 279 694 (17,6 %), яўрэі — 202 368 (12,8 %), палякі — 129 651 (8,1 %), велікарусы (рускія) — 78 562 (4,9 %), немцы — 2 915 (0,2 %), татары і іншыя — 1 969. Паводле веравызнання нямецкія статыстыкі налічвалі ў губерні 935 031 каталіка (58,7 %), 415 208 праваслаўных (26,0 %) і 202 368 яўрэяў-іўдзеяў (12,3 %).
Што тычыцца губернскага цэнтра, горада Вільня, яго насельніцтва складала каля 200 тысяч чалавек (з якіх 47 % складалі яўрэі, 34 % — каталікі і 18 % — праваслаўныя). Немцамі падкрэслівалася, што ў горадзе і краі ў цэлым гістарычна дамінаваў і яскрава вылучаўся «польска-літоўска-беларускі элемент», у той час як велікарускі элемент, навязаны імперыяй, успрымаўся пераважна як чужароднае ўварванне.
Вядомыя асобы
Язэп Гайлевіч Францішак Карлавіч Будзька Адам Лісоўскі Канстанцін Аляксееўскі Георгій Георгіевіч Замыслоўскі
Гл. таксама Літоўская губерня
Крыніцы
Літаратура Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 153—171. Арсеньев, К. Статистические очерки России / К. Арсеньев. — Санкт-Петербург : Тип. Импер. академии наук, 1848. — 503 с. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с. Западные окраины Российской империи / Л. А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — М. : Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с. История Литовской ССР / А. Таутавичюс, Ю. Юргинис, М. Ючас и др.; Ред. колл. Б. Вайткявичюс (отв. ред.) [и др.]. — Вильнюс : Мокслас, 1978. — 676 с. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс : Eugrimas, 2013. — 318 с. Киркор, А. Этнографический взгляд на Виленскую губернию / А. Киркор // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. — Санкт-Петербург : Тип. Э. Праца, 1858. — С. 115—276.
Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае. Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху / И. Корнилов. — Санкт-Петербург : Тип. А. Лопухина, 1901. — 420 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. — Санкт-Петербург : Тип. И. Огризко, 1861. — 804 с. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с. Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s. Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — Warszawa : S. Orgelbrand, 1868. — T. 28 (Wybrzeże-Żyżmory). — S. 973—997.
Спасылкі
Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Первое // Руниверс Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Второе // Руниверс Полное собрание законов Российской Империи. Собрание Третье // Руниверс
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918) Катэгорыя:Гісторыя Літвы