Мірон — чалавек або група асоб, што дзейнічае ў Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Асноўная дзейнасць «Мірона» складаецца ў вывешванні бела-чырвона-белых сцягоў у цяжкадаступных месцах. «Мірон» пачаў праводзіць акцыі на Віцебшчыне пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года, у выніку якога была змененая дзяржаўная сімволіка. З тых часоў такія акцыі праводзяцца ў многіх рэгіёнах Беларусіhttp://www.afn.by/news/view.asp?id=17710.

Асобы Сяргей Каваленка (нар. 1975, Віцебск) — палітычны актывіст, сябра КХП-БНФ, палітвязень. Міхал Шарамет (1982, Мінск — 2013) — удзельнік вайскова-патрыятычных арганізацый, прамысловы альпіністАрлоў У. Імёны Свабоды. — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл. ISBN 978-0-929849-71-3.

У масавай культуры

Мірону цалкам прысвечана аднайменная паэма.

Спасылкі Інтэрв'ю з Міронам (2007) Артыкул на сайце Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Мірон павіншаваў Лукашэнку з ордэнам Згадка пра Мірона ў цэнтральнай дзяржаўнай газеце «Советская Белоруссия» Бела-чырвона-белыя сцягі былі вывешаныя мінулай ноччу ў 30 гарадах Беларусі У Магілёве перад КДБ вывесілі бела-чырвона-белы сцяг У Віцебску быў вывешаны бела-чырвона-белы сцяг Увечар 13 лютага ў цэнтры Віцебску быў вывешаны бела-чырвона-белы сцяг

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Неідэнтыфікаваныя людзі