Забо́р'е (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета.

Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Заборскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Геаграфія Размяшчэнне За 31,5 км на ўсход ад Расон.

Гідраграфія Вёска займае увесь заходні бераг воз. Опціна, і паўночна-заходні бераг воз. Валоба.

Гісторыя Паводле агульнадзяржаўнай рэвізіі 1738 г. Забор’е ўяўляла сабой сукупнасць дзяржаўных вёсак, аб’яднаных у «Заборскае староства» або «Заборскую дзяржаву». Трымальнікам (дзяржаўцам) староства тым часам быў Юзаф з Небуда Стрэнкоўскі, скарбнік Дарагічынскага павета. Рэвізія да староства адносіла вёскі Аўсіннікава (пазней Аўсюкова), Загрэбля (або Кіселева), Замоссе, Лакці, Ложмава, Ложні, Лужкі, Папоў Луг (пазней Папова Лука), Рамоле, Старына, Шарстова. Згаданы 51 селянін-гаспадар, у трыманні сялян было 12,5 валокі зямлі з сенажацямі і борам. Сяляне выконвалі адзін дзень паншчыны ў тыдзень з хаты. У фальварках дзяржавы высявалі жыта, ячмень, авёс, пшаніца, грэчка, гарох. Сувязь з адміністрацыяй ажыццяўляў войт Барыс з вёскі ЗагрэбляДоўнар А. Дзяржаўныя ўладанні Полацкага ваяводства па рэвізіі 1738 г. (на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна). Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. М. В. Клімаў; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — С.71-82.

Гістарычна вёска рамяшчалася на паўночна-заходнім беразе возера Опціна. Сучасная паўночная частка паселішча — былая вёска Аўсюкова; паўднёвая частка, на беразе возера Валоба — былая вёска Попава-Лука (пазней перайменавана ў Азёрную).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна