Тро́давічы (, ) — вёска ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснапольскага сельсавета.

Гісторыя Першае ўпамінанне пра жыхароў паселішча, мяшчан "троидевлян", адносіцца да 1509 г. У рэвізіі 1552 г. інфармацыя пра Тродавічы была падзелена на некалькі фрагментаў. Спачатку былі пададзены звесткі пра адзінаццаць полацкіх мяшчан, якія падлягалі магдэбургскай юрысдыкцыі і былі абавязаны за свае ўладанні выстаўляць на земскую вайсковую службу двух коней. Асобна было вылучана сяло Тродавічы, якое належала полацкім мяшчанам Еску Сцяпанавічу і Марку Міхновічу. Акрамя таго, у рэвізіі было зафіксавана, што ў Тродавічах знаходзіліся царкоўныя землі, за карыстанне якімі чатыры чалавекі аддавалі даніну ў полацкую царкву Св. Пятніцы. Такім чынам, на 1552 г. Тродавічамі называўся комплекс уладанняў, сярод якіх дамінавала сяло, якое належала сваякам Францыска Скарыны - Еску Сцяпанавічу Скарыне і яго шурыну Марку Міхновічу. Разам з усіх Тродавічаў выстаўлялася даволі істотная колькасць коней (тры вершнікі), што сведчыла пра гаспадарчыя магчымасці гэтага паселішча Галубовіч В. Да гісторыі Тродавічаў у першай палове XVII стагоддзя.Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; уклад. М. В. Клімаў ; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – С.66-67..

10 сакавіка 1603 г. сяло нададзена зямяніну Паўлу Пчыцкаму і яго жонцы Фядоры Фёдараўне Кашанцы (Кошцы). На 1638 г. маёнтак заставаўся мяшчанскай уласнасцю, падзеленай на некалькі гаспадароў. Асноўнай часткай маёнтка валодаў полацкі мешчанін Сяргей Каменка, які сваю частку Тродавічаў аддаў у залог шляхціцам Храпавіцкім. Значныя рэсурсы таксама меліся ў руках роду Кошак. У 1667 г. уласнікам Тродавічаў быў Самуэль Каменка, які пасля разбуральнай вайны 1654-1667 гг., канстатаваў поўную адсутнасць у сваім маёнтку дымоў. Ужо ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. маёнтак стаў уладаннем некалькіх полацкіх шляхціцаў (Бенедыкта Лушчыка, Францішка Рыпінскага, Язафата Гласко), якія выплачвалі з яго дзяржаўныя падаткі Галубовіч В. Да гісторыі Тродавічаў у першай палове XVII стагоддзя.Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; уклад. М. В. Клімаў ; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – С.67-69..

У 1797-1835 гг. у Тродавічах існаваў касцёл-капліца, запячатаны пасля паўстання 1830-1831 гг. свецкімі ўладамі. Мясцовы памешчык Ян Шантыр, які звярнуўся ў 1856 г. да настаяцеля касцёла ў Гарбачэве з просьбай атрымаць дазвол на рамонт капліцы, сведчыў, што колькасць каталікоў у мясцовасці складала 400 чалавек Урублеўскі В. Канфесійнае жыццё на Расоншчыне ў першай палове і сярэдзіне ХІХ ст. (на прыкладзе Гарбачэва-Абітоцкай парафіі).Расонскі край : гісторыя, культура, людзі : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі ; уклад. М. В. Клімаў ; рэдкал. : В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2026. – С.97, 101..

У 1924—1939 і 1962—1966 гадах цэнтр Тродавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)..

У маі 1942 г. вёска была занята савецкімі партызанскімі атрадамі. 17 студзеня 1943 г. карны атрад нямецкіх акупацыйных улад спалілі ў хаце Сідаравай 107 жыхароў вёскі. 7 падлеткаў было сагнана на прымусовыя працыАкт об уничтожении немецко-фашистскими захватчиками мирного населения и военнопленных на территории Россонского района за 1941—1944 гг. // Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацк. — Ф. 687. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 56—59..

Вядомыя асобы Генадзь Бураўкін (1936-2014) -- беларускі паэт, дыпламат Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Краснапольскі сельсавет (Расонскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Расонскага раёна