Марцюхо́ва (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1649 годзе ва ўводным лісце Марцюхова названа сялом фальварка Пераволочня у складзе маёнтка Варанцэвічы, атрыманага Янам Самуэлем Пацам у спадчыны па сваёй жонцы Хрысціне Сапяжанцы.

Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэвалачненскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31..

Дэмаграфія 1880 год — 22 двары, 115 чалавек 1910 год — 33 двара, 212 чалавек 1926 год — 43 двара, 223 чалавек 1996 год — 101 двор, 272 чалавекі 1999 год — 265 чалавек 2005 год — 95 двароў, 251 чалавек 2010 год — 190 чалавек

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Коханаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна