Вало́сава (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Валосаўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад горада Талачын, за 87 км ад Віцебска.

Гісторыя Згадваецца ў 1646 годзе як вёска ў складзе маёнтка Рафалова ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 656.

У 1924—1962 гадах цэнтр Валосаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).. Да 18 сакавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Плоскаўскага сельсавета, да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Навасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)., пасля — цэнтр адноўленага Валосаўскага сельсавета.

Насельніцтва 1995 год — 244 жыхары, 108 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Валосаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна