Ра́йцы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 3 км у напрамку на паўночны захад ад горада Талачын, за 110 км ад Віцебска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын. Каля аграгарадка працякае рака Друць.
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як маёнтак Райца ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Насельніцтва 2001 год — 755 жыхароў, 286 двароў.
Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Талачынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці