У́свіца (, ) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета.
Гісторыя Знаходзіцца за 42 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, 95 км ад Віцебска, 43 км ад чыгуначнай станцыі Обаль (на лініі Полацк — Віцебск). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Сянно — Бешанковічы — Ушачы.
За 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі ўпадае ў Дзвіну ручай Муравец.
Гісторыя Вядома з 16 стагоддзя як сяло ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. У 1552 годзе ў складзе Двор Цётчанскі. У 19 стагоддзі вёска каля Заходняй Дзвіны, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1880 годзе былое прыватнае ўладанне, у якім размяшчалася Пакроўская царква. Штогод 9 мая, 8 верасня, 1 кастрычніка адбываліся кірмашы. У 1886 годзе адкрыта школа граматы. У пачатку 20 стагоддзя ў Тураўлянскай воласці, 285 дзесяцін зямлі. У 1900 годзе для школы пабудаваны ўласны будынак. У 1905 годзе належала мясцовай сельскай грамадзе, побач быў маёнтак сялянскага таварыства (120 дзесяцін зямлі).
Насельніцтва 25 двароў, 162 жыхары (1880) 42 двары, 310 жыхароў (1905) 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2020)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Глыбачанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна