Таранто́ва (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.

Да 2015 г. уваходзіла ў склад Альшанскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области .

Назва Назва Тарантова, магчыма, паходзіць ад балцкага (літоўскага) антрапоніма Taranta (корань звязаны з літ. tarti «мовіць» і суфікс -nt-), як і назвы многіх паселішчаў паблізу, напрыклад, Бешанковічаў ад імя Bešys або Bešėnas, Бачэйкава ад Bakas або Bačeika, Люлюкоў ад Leliušаs, колішніх Толміншчыны, Барэйчына і Рапшына ад Tolminas (двухасноўнае, tolі «далёка» і mintis «думка»), Bareika і Rapšys. Магчыма, да гэтай групы паселішчаў належаць таксама Баяры (раней некалькі хутароў) і Ліцвякі.Адкуль Бешанковічы // Svajksta.by, 25.07.2021 З’яўленне такіх назваў можа быць звязана з наданнем зямель у гэтай мясцовасці баярам літоўскага паходжання. Паводле ж В. Жучкевіча, напрыклад, назва Бешанковічы паходзіць проста ад прозвішча Бешанковіч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Іванскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна