Daewoo (Дэу; па-карэйску азначае Вялікі Сусвет) — былая кампанія, з’яўлялася адным з найбуйнейшых паўднёвакарэйскіх . Была заснавана 22 сакавіка 1967 г. пад назвай Daewoo Industrial.
Спачатку займалася тэкстыльнай прамысловасцю, аднак пазней перайшла ў сферу суднабудавання. З часам кампанія выйшла на рынкі электронных кампанентаў, бытавой электронікі, аэранаўтыкі, зброі, цяжкага машынабудавання, будаўнічага і гасцінічнага бізнесу, фінансавых паслуг і тэлекамунікацый. У 1982 годзе занялася вытворчасцю аўтамабіляў.
У канцы дзевяностых Карэя перажывала глыбокі фінансавы крызіс, у выніку якога ў 1999 годзе Daewoo была прызнана банкрутам. Даўгі кампаніі дасягнулі 50 мільярдаў долараў. Заснавальнік Daewoo, пакінуў краіну, а пасля вяртання на радзіму 14 чэрвеня 2005 года быў арыштаваны. У маі 2006 г. Кім Ву Джун быў прысуджаны да 10 гадоў турэмнага зняволення, але 30 снежня 2007 года ён атрымаў амністыю па ўказе прэзідэнта Рэспублікі Карэя Но Му Хёна.
Сёння большасць падраздзяленняў былой карпарацыі Daewoo належаць іншым кампаніям, аўтамабільнае — карпарацыі General Motors. Аднак некалькі фірмаў, якія працуюць у сферах суднабудавання, гандлю, энергетыкі і вытворчасці электронных кампанентаў, працягваюць насіць назву Daewoo.
Гл. таксама Avia Daewoo Lublin
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Паўднёвай Карэі