Ко́пцевічы (, ) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Празямлянскага сельсавета.
Гісторыя Вядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Копцеўскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года / В. Варонін. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 268с. — С. 170—171. З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя «людзі» былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім.
Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".
Да 16 кастрычніка 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Іванскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..
Вядомыя асобы Яўген Гаўрылавіч Навіцкі (1912—1997), Герой Савецкага Саюза — С. 106..
Помнікі
Мемарыяльны знак бітве 1812 года (1962)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Празямлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чашніцкага раёна