Сямёнавічы (, ) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Станіславоўскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы, пазней у складзе гміны Варапаева Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Да 28 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Жукоўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984)., да 1963 года — у склад Пяліцкага сельсаветаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Белькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..

Насельніцтва 1921 год — 208 жыхароў, 35 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 35.. 1931 год — 207 жыхароў, 44 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43. 2003 год — 30 жыхароў, 19 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Станіславоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна