«Белару́скі шлях» — газета, неафіцыйны орган арганізацыі «беларускіх беспартыйных актывістаў» (створана рэдактарам Я. Міткевічам). Выдавалася неперыядычна, на беларускай мове ў Гродне (22 красавіка 1922 — 2 жніўня 1922). Друкаваліся матэрыялы ў падтрымку супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.
Газета нападала на беларускую інтэлігенцыю, лічачы, што яна імкнецца да ўлады. Акрамя гэтага інтэлігенцыю таксама абвінавачвалі ў страце сувязі з вёскай. Газета выступала за адкрыццё беларускіх прыватных школ, чытальняў, курсаў беларускай мовы для дарослых і не толькі. Асвятляла падзеі як у Заходняй Беларусі, так і ў іншых краях. Выданне з-за недахопу сродкаў перастала існаваць.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Газеты Гродна на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:1922 год у Гродне