Уладзімір Галубовіч (,  — ) — польскі археолаг.

Біяграфія

Уладзімір Галубовіч скончыў Віленскі ўніверсітэт (1932), пасля чаго працаваў у археалагічным музеі ўніверсітэта.

У 1935-39 У. Галубовіч разам з жонкай Х. Цэгак-Галубовіч рабіў раскопкі ў Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Навагрудскага, Лідскага і іншых раёнаў. У канцы 1933 г. разам з жонкай, др. Хэленай Цэгак-Галубовіч, знайшоў паселішча ў некалькіх кіламетрах ад замка2 Лаўрэш, Л. Л. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг. Гродна, 2017. С. 219—220., якое магло быць старой Лідай, пра якую пісаў Тэадор Нарбут.

Склаў археалагічныя карты даследаваных тэрыторый. Вывучаў старажытную Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна. Вывучаў ганчарную вытворчасць у Заходняй Беларусі. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай. З 1944 годзе У. Галубовіч навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. У 1946-62 прафесар Торуньскага і Уроцлаўскага ўніверсітэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзялення . Даследаваў помнікі на захадзе Польшчы (Аполе) і ў ГДР.

Катэгорыя:Археолагі Літвы Катэгорыя:Археолагі Польшчы