Халкіопа — старажытнагрэчаскі міфалагічны персанаж.
Жыхарка Коса. Дачка Еўрыпіла, цара Коса, куды Геракла занесла бурай. Калі Геракл узяў яе ў жонкі, ён быў апрануты ў пярэстую жаночую сукенку. Нарадзіла Гераклу Фетала/Фесала. Па Гігіну, жонка Фесала, маці Антыфа. Верагодна, гэта памылка Гігіна, а не самастойная версія.
Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Міфы астравоў Эгейскага мора