Яніна — возера на паўночным захадзе Грэцыі.

Іншыя назвы: Іаніна, Янінскае возера, Памватыда.

Геаграфія Возера размешчана ў цэнтральнай частцы нома Яніна, вобласць Эпір. Плошча 22,8 км². Сярэдняя глыбіня меней 7 м, максімальная — 11 м. Даўжыня да 7,5 км, шырыня — да 5 км. Вышыня люстэрка 470 м над узроўнем мора.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца горад Яніна, на паўночным — населены пункт Перама. Ля паўночнага берага — невялікі востраў. Паўночней возера — гара Міцыкелі.

Спасылкі Фотагалерэя An integrated water quality assessment of the lake Pamvotis. Restoration and management scenarios.

Катэгорыя:Азёры Грэцыі