Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. , ) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.
Біяграфія Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. У 1987-2006 гадах жыў у Полацку.
Быў сябрам літаратурнага таварыства «Тутэйшыя». З 1989 года выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства вольных літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
З 2006 года жыве і стварае ў Польшчы.
Сябра Беларускага ПЭН.
Сям’я Жанаты з мастачкай Таццянай Козік, мае двух сыноў.
Творчасць Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы.
Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты — budzma.by, 01.03.2017 (2017), «Спадчына»Дэдэрка С. Алесь Аркуш свой пяты раман прысвяціў Спадчыне — racyja.com, 03.05.2018 (2018), «Запавольванне» (2025).
Аўтар тэксту гімна Полацка і шэрагу песень рок-гуртоў «Мясцовы час» і «RIMA».
Публікаваўся ў штотыднёвіку «Наша Ніва», беларускіх часопісах «Arche» і «Дзеяслоў», польскіх часопісах «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)Aleś Arkusz .
Прозе Алеся Аркуша ўласціва некананічнасць — няма традыцыйнага лінейнага аповеду, спалучаюцца розныя часавыя і геаграфічныя пласты. Галоўным героем часта выступае сам аўтар, інтэлектуал-рэфлексант, а тэкст будуецца чаргаваннем дзённікавых запісаў, эпісталярных і гістарычных уставак. Асноўная тэма — нематэрыяльная спадчынная памяць беларусаў, якая ў творах падаецца як фрагментарная і траўмаваная.
У «эзатэрычным рамане» «Запавольванне» (2026) аўтар праз метафорыку спасціжэння страчанага часу прапануе спосаб супраціву сусветнай энтрапіі і хаосу. Дзеі ахопліваюць Беларусь, Манголію, Парыж і Літву, апісаны ўнутраны свет чалавека і яго татальная самота. Важнае месца ў кнізе адведзена ўспамінам пра дзяцінства ў Манголіі, разважанням пра захаванне ірацыянальнага дыскурсу і нестандартнага мыслення ў эпоху штучнага інтэлекту.
Паэзія Алеся Аркуша вылучаецца гармоніяй і вернасцю абранаму разуменню свабоды, якая ўспрымаецца не як абстракцыя, а як штодзённая праца. Скразныя яе матывы — памяць, адказнасць перад часам і міфалагізаваны вобраз Полацка як «месца сілы» і жывога арганізма. Паэт арганічна ўплятае ў вершы беларускую міфалогію, спалучае пейзажную лірыку з глыбокай філасофскай рэфлексіяй і антыфаталізмам.
Зборнік выбраных вершаў «Ня думаць пра сон і паразы» (2025) падсумоўвае паэтычную творчасць ад канца 1980-х гадоў. Кніга як дакладна выбудаваная ўнутраная прастора паэта, насычаная трывожнымі сімваламі калектыўнага досведу болю і страху. У кнізе спалучаны класічныя строфы з вольным вершам, захаваны стрыманы, іранічны і шчыры голас аўтара.
Выбраная бібліяграфія Вяртанне. — Мінск, 1988. — Бібліятэка часопіса «Маладосць». Тайніца. — Полацк: Полацкае ляда, 1991. (разам з Паўлам Бурдыкам) Крылы ператворацца ў карэнні. — Полацк: Полацкае ляда. 1993. Развітаньне з Танталам. — Полацк: Полацкае ляда, 1994. Выбранае. — Полацк: Полацкае ляда, 1999. Выпрабаваньне развоем. — Полацк: Полацкае ляда, 1999. Проста ў сярэдзіну. — Вільня: Беларускі інфармацыйны цэнтр, 2001. Прывід вясны. — Мінск: Логвінаў, 2003. Аскепкі вялікага малюнку. — Мінск: Логвінаў, 2007. Брызгалаўка. — Мінск: Логвінаў, 2009. — Кнігарня «Наша Ніва». (разам з Барысам Козікам) Палімпсэст (раман). — Мінск: Галіяфы, 2012. Мясцовы час (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2014. Песні ля Замкавай гары. — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2015. Захоп Беларусі марсіянамі (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2016. Сядзіба (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2017. Возера Вялікае. — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2018. Спадчына (раман). — Беласток: Полацкае ляда — EkoPress, 2018. Тэстамент Рагвалода. — Варшава: Skarynyčy, 2023. Вечар – як сон, у якім шмат агнёў. — Беласток: Фонд Kamunikat.org, 2023. Як падае сьнег, як расьце трава. — Беласток: Фонд Kamunikat.org, 2024. Ня думаць пра сон і паразы (выбраныя вершы). — Беласток: Полацкае ляда, 2025. Запавольванне (эзатэрычны раман). — Варшава: Skarynyčy, 2025.
Крыніцы
Спасылкі
https://budzma.org/news/ales-arkush-belaruskaya-litaratura-zhyve.html Старонка на Камунікаце // Kamunikat.org Музычны раман ад аўтара «Нашай ускраіны» // Тузін Гітоў Алесь Аркуш напісаў музычны раман, альбо Нечаканая прэзентацыя // Naviny.by Алесь Аркуш нарэшце наведаў сталіцу // Будзьма разам! Алесь Аркуш: «Беларускай правінцыі патрэбныя сучасныя міфы» // Будзьма разам! Літаратурная прэмія з самага цэнтра Еўропы // Будзьма разам! Алесь Аркуш: Гэты раман — водгук на апошнія падзеі ў краіне і свеце // БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ «Песні ля Замкавай гары» ад Алеся Аркуша // БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты