Курапа́ты (, ) — лясны масіў, які з поўначы прылягае да Мінска (Беларусь). Пачынаючы з 1988 года, у гэтым масіве былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1937—1941 гадах. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая: дакументы з архіва КДБ Беларусі, датычныя Курапатаў, не з’яўляюцца даступнымі для даследчыкаўПамяць і забыццё Курапатаў // Радыё Свабода, 28 кастрычніка 2009 г.. Адносна колькасці загінулых у Курапатах існуюць розныя версіі і ацэнкіhttps://news.tut.by/culture/633495.html .
Курапаты -- найбольш вядомае, з прынамсі васьміМолодые белорусы думают, что Куропаты — это в России // «Завтра твоей страны», 28 кастрычніка 2008 г. месцаў масавых расстрэлаў, якія здзяйсняў НКУС у Мінску i паблізу горада. З 1993 года ўрочышча Курапаты занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыіЕлена Спасюк. Будаўніцтва рэстарана ў Курапатах: грамадскасть супраць // «Naviny.by», 25 кастрычніка 2012 г., што паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасцей, духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх уяўляюць міжнародную цікавасць»Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».
Месцазнаходжанне Урочышча Курапаты знаходзіцца непасрэдна за Мінскай кальцавой дарогай на поўнач ад цэнтра горада (52-гі км МКАД). Адміністрацыйна Курапаты належаць да тэрыторыі Бараўлянскага сельсавета Мінскага раёна.
З Мінска ў Курапаты можна патрапіць ад дыспетчарскай станцыі «Зялёны Луг» (прыпынак аўтобусаў 13, 13д, 24, 87, 109а; тралейбусаў 1, 46, 53), перайшоўшы праз пераход пад МКАД, размешчаны за 500 м на паўночны захад ад дыспетчарскай станцыі; ад выставачнага цэнтра «Экспабел», які знаходзіцца за 700 м на паўднёвы ўсход ад урочышча; альбо на аўтобусах 109, 109а, 109в (прыпынак «Курапаты») з ДС «Карбышава».
Курапаты знаходзяцца прыблізна за 1,2 км на паўночны ўсход ад Цнянскага вадасховішча. Патрапіць ва ўрочышча можна праз адзін з падземных пераходаў пад Мінскай кальцавой дарогай.
Назва
Дакладных звестак, адкуль паходзіць назва «Курапаты», няма. Да 1988 года на тапаграфічных картах такая назва адсутнічае, урочышча называлася «Брод». Існуе версія, што ўжо ў час расстрэлаў Курапатамі мясцовыя жыхары называлі невялікі ўчастак бору, які прыходзіўся на спусцістую горку. Участак быў абнесены высокім, не менш за 3 метры плотам, па версе якога быў працягнуты калючы дрот, а за плотам знаходзілася ахова з сабакамі.
Зянон Пазняк, які разам з Яўгенам Шмыгалёвым напісаў артыкул «Курапаты — дарога смерці», зазначае, што не думаў, што гэтай назвай уводзіць новае слова ў беларускую мову і новы тэрмін у беларускую гісторыю. Пазняк адзначае, што пачуў гэта слова з вуснаў маладых хлопцаў, якія тлумачылі, што курапатамі называюцца белыя веснавыя кветкі, якія растуць у маі на магілах ва ўрочышчыЗянон Пазняк Курапаты // «Слоўнік Свабоды», 2000 г.. Звычайна такія кветкі ў Беларусі называюцца белымі пралескамі.
Паводле іншага меркавання, курапатамі мясцовыя сяляне называлі палявыя кветкіКурапаты: фота, апісанне // «вОтпуск».
Ахвяры
Колькасць ахвяр
Раскопкі, праведзеныя ў ліпені 1988 года, на аснове якіх рабілася гэтая ацэнка колькасці ахвяр, з’яўляюцца першай вядомай эксгумацыяй у Курапатах. Але даследчыкі ў сваёй справаздачы звяртаюць увагу на тое, што да гэтых раскопак у Курапатах ужо праводзілася эксгумацыя і некаторыя часткі пахаванняў ужо былі выбраныЗ. Пазняк, Я. Шмыгалёў, М. Крывальцэвіч, А. Іоў. Курапаты . — Мн.: Тэхналогія, 1994., што выяўляецца ў значным разыходжанні паміж колькасцю знойдзеных чарапоў і колькасцю выяўленых пар сцегнавых касцей. Пры папярэдняй эксгумацыі з ям быў выбраны значны аб’ём пахавальнага пласта нябожчыкаў, але пахаванні былі засыпаны грунтам у недастатковай ступені, у выніку ўсе 510 выяўленых магіл мелі ўпадзіны глыбінёй ад 0,18 да 0,65 м ад лініі краёў магілы. Паводле меркавання Пазняка, частка трупаў магла быць выбрана з Курапатаў пасля загаду найвышэйшага кіраўніцтва СССР у 1940-х — 1950-х гадах, калі стала вядома пра расстрэлы польскіх афіцэраў у Катыні органамі НКУСЗянон Пазняк. Курапаты. Дзесяць гадоў пасля // 1998 г..
У артыкуле «Шумяць над магілай сосны…» Зянона Пазняка, надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» 16 верасня 1988 года, аўтар на падставе ўласных раскопак і даследаванняў робіць выснову, што колькасць ахвяр можа складаць 102 тысячы чалавек.
У рэчаіснасці ж у час раскопак 1988 года З. Пазняком, М. Крывальцэвічам і А. Іовам у васьмі раскопах (пахаваннях) было выяўлена каля 312 чарапоў, мяркуючы па сцёгнавых костках лічба пахаваных трохі большая. Але даследчыкі робяць выснову, што ў кожнай магіле было ў разы больш рэштак. Гэтае меркаванне грунтуецца на дапушчэнні, што над выяўленымі пахаваннямі мелася яшчэ каля 7 пластоў пахаванняў, якія не былі выяўлены, бо зніклі ў выніку папярэдняй эксгумацыіЗ.Пазьняк, М.Крывальцэвіч, А.Іоў. СПРАВАЗДАЧА аб археалягічных раскопках (эксгумацыі) пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод). Менскага раёну Бараўлянскага сельсавету:
У высновах да справаздачы па выніках раскопак Пазняк у два разы завышае свае папярэднія дапушчэнні, сцвярджаючы, што сапраўдная лічба пахаваных у Курапатах можа дасягаць 220—250 тысяч чалавек, бо існуюць магілы, большыя па памерах за даследаваныя, а мноства магіл знікла падчас пракладання Мінскай кальцавой дарогі ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, газатрасы і высечкі лесу вакол яе ў сакавіку—маі 1988 года, а таксама, магчыма, у час высечкі і пасадкі лесу на гэтым месцы ў 1940-х гадахЗ.Пазьняк, М.Крывальцэвіч, А.Іоў. СПРАВАЗДАЧА аб археалягічных раскопках (эксгумацыі) пахаваньняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод). Менскага раёну Бараўлянскага сельсавету.
Першае следства па факце масавых расстрэлаў скончылася ў лістападзе 1988 года, і па яго выніках Генеральны пракурор БССР Г. С. Тарнаўскі паведаміў, што ў Курапатах пахаваныя не менш за 30 тысяч чалавекЕвгений Ростиков. По кому стреляют Куропаты (Еще раз о том, как жертвы немецких фашистов превратили в жертвы «сталинских репрессий») // «Завтра», 22 жніўня 2000 г.. Да такой самай лічбы можна прыйсці, аналізуючы вынікі комплекснай судова-медыцынскай і крыміналістычнай экспертызы, якая выявіла, што ў 6 даследаваных пахаваннях агулам былі знойдзены рэшткі не менш за 356 чалавек. Улічваючы, што колькасць пахаванняў складае 510, можна зрабіць выснову, што колькасць пахаваных у Курапатах людзей складае не менш за 30 тысяч чалавек.
Паводле даведніка «Беларусь», выдадзенага ў 1995 годзе, колькасць ахвяр складала да 100 тысяч чалавекДаведнік «Беларусь». — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1995..
У 1998 годзе генеральны пракурор Алег Бажэлка на падставе чарговага расследавання 1997—1998 гадоў, падчас якога былі праведзены раскопкі 23 меркаваных месцаў пахаванняў, і толькі ў 9 з іх выяўленыя чалавечыя рэшткі, зрабіў заяву, што ў Курапатах пахаваныя не больш за 7 тысяч чалавекПресс-релиз Беларусского Хельсинкского комитета № 19 от 27.10.98 г. .
Прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта Здзіслаў Вінніцкі сцвярджае, што колькасць ахвяр у Курапатах складае 250 тысяч чалавекZdzisław J. Winnicki. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. ISBN 83-88178-26-1. — С. 77—78.. Брытанскі гісторык Норман Дэвіс адзначае, што ахвяр можа быць нават большNorman Davies. Powstanie '44. — Kraków: Wydawnictwo Znak, 2004. ISBN 83-240-0459-9. — С. 195. Беларускі палітолаг Вольф Рубінчык мяркуе, што беларускаму ўраду варта было б скарыстаць магутную апаратуру для пошуку парэшткаў у Курапатах: «Пошукавая група, аснашчаная сучаснымі сродкамі, якіх не мелі даследчыкі 1980-1990-х гадоў, магла б атрымаць наступнае заданне: устанавіць лік расстраляных з дакладнасцю +/-10-20 %». Аднак у сярэдзіне красавіка 2019 года Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выказаўся на гэты конт так: «Колькасць мы ніколі дакладна не даведаемся… Я асабіста і мае калегі будзем заўсёды супраць работы, накіраванай на раскрыццё ўсіх западзін, якія ёсць у Курапатах. Там забітыя людзі пахаваныя, не трэба трывожыць іх»https://belisrael.info/?p=18969. Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка 2019 года падтрымаў пазіцыю Лакізы: «Можа, якісьці іншы прэзідэнт прыйдзе, пачне шукаць нейкі кансэнсус і зноў перарые гэтыя магілы. Пакуль я прэзідэнт, гэтага не будзе»https://news.tut.by/society/634721.html .
Паходжанне ахвяр Пра сацыяльнае і нацыянальнае паходжанне расстраляных можна меркаваць толькі па выніках праведзеных даследаванняў.
З вынікаў раскопак 1988 года вядома, што ўсе пахаваныя належалі да грамадзянскага насельніцтва. Пахаваныя характарызуюцца розным бытавым узроўнем, але большасць пахаваных належала да ніжэйшых дэмакратычных пластоў насельніцтва (рабочыя, сяляне, дробныя служачыя, вясковая інтэлігенцыя). Сярод пахаваных таксама былі выяўлены прадстаўнікі інтэлігенцыі і жанчыны.
Выяўлена, што пахаваныя паходзілі з розных мясцін Беларусі. Значная частка пахаваных была з Заходняй Беларусі, далучанай да БССР у 1939 годзе. У некаторых даследаваных магілах былі выяўлены рэшткі адзення і абутку савецкай вытворчасці, у іншых — заходняйSławomir Kalbarczyk. Przedmioty odnalezione w Bykowni i Kuropatach świadczą o polskości ofiar , Biuletyn IPN Nr 10-11 (81-82), październik-listopad 2007, ISSN 1641-9561, ss. 47-54 , таксама быў знойдзены абутак вытворчасці краін Прыбалтыкі. У адной з магіл значная колькасць абутку была самаробнай.
Разам з тым пацверджана, што, апроч беларусаў, сярод забітых у Курапатах былі таксама польскія грамадзянеПуцін, Лукашэнка, Катынь і Курапаты // ARCHE, 5 красавіка 2010 г.. Падчас аднаго з даследаванняў у Курапатах быў знойдзены мужчынскі грэбень, з аднаго боку якога на польскай мове было напісана «Цяжкія хвіліны вязня. Мінск 25 04.1940. Думка пра вас даводзіць мяне да шаленства» (), а з іншага — «26 IV Расплакаўся — цяжкі дзень» (). У 2015 годзе польскі навуковец Войцех Мацерскі, які займаўся даследаваннем тэмы Катынскіх расстрэлаў, выказаў меркаванне, што каля 2900 польскіх афіцэраў могуць быць пахаваны менавіта тутhttps://inosmi.ru/russia/20150915/230277797.htmlhttp://wyborcza.pl/alehistoria/1,121681,18801142,dlaczego-stalin-kazal-ich-zamordowac-rozmowa-z-badaczem.html.
Расследаванні
3 чэрвеня 1988 года ў газеце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці», дзе расказвалася пра тое, што ў пачатку 1970-х гадоў у вёсцы Зялёны Луг ім даводзілася чуць ад гараджан пра расстрэлы людзей у недалёкім лесеИгорь Кузнецов. Куропатское дело: 20 лет спустя // «БелГазета», 21 чэрвеня 2008 г.. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, у 1937—1941 гадах кожны дзень і ноч туды прывозілі на машынах людзей і расстрэльвалі.
Да з’яўлення згаданага артыкула ў 1988 годзе рэшткі расстраляных людзей былі выяўленыя тут прарабам трэсту «Белспецмантаж» Аляксандрам Пятровічам Шляхціным падчас пракладкі газапроваду. Аднак начальства Шляхціна загадала закапаць парэшткі, а на звароты ў міліцыю рэакцыі па сутнасці не былоГазовик Александр Шляхтин: Мы случайно нашли Куропаты 30 лет назад kp.by .
Пасля з’яўлення артыкула былі праведзены першыя павярхоўныя раскопкі і выяўлены факт таемнага масавага пахавання людзей каля вёскі Цна-Ёдкава. Месца пахавання стала вядомым пад назвай Курапаты.
На падставе надрукаванага артыкула 14 чэрвеня 1988 года Пракуратурай БССР была заведзена крымінальная справа. Следства ўзначаліў следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры БССР Язэп Бролішс.