thumb|right|200px|Хайле Селасія, Джа, Пераможны Леў племені Іудзеі Растафа́ры — афраамерыканская рэлігія, якая ставіць апошняга імператара Эфіопіі Хайле Селасію Першага за інкарнацыю Бога, якога называюць "Джа". Узнікла сярод чорных беднякоў Ямайкі ў 1930-я гг. Спалучае іўдаізм з элементамі хрысціянства. У рускамоўнай культуры сустракаецца назва "чорны іўдаізм".
Характэрныя асаблівасці Адмаўленне канцэпцыі "веры", яе замена на канцэпцыю "ведання"— Растафары не "вераць", а "ведаюць" (напрыклад, аб існаванні Джа і Заяну). Адмаўленне сучаснага сусветнага ладу; сучасны свет называецца Бабілонам. "Веданне" аб Заяне — раі на зямлі, які складаецца з Афрыкі ці толькі з Эфіопіі. Сакральнае курэнне канаплі, якое, паводле Растафары, узгадваецца яшчэ ў Торы - напр. Генезіс 1:11. Дрэдлокі, якія наказаў, паводле Растафары, Джа Мошэ — з кнігі Левіт 21:5. Адмаўленне пісанай дактрыны (але некаторыя лічаць святымі кнігамі Біблію, "Холі Пібі", "Фета Негест" і "Кебра Нагаст").
Мова У Растафары вялікае значэнне надаецца мове. Арыгінальная мова вернікаў Растафары - англійская, але англійская мова, па іх меркаваннях, — частка Бабілону.
Растафары абражаюцца на ўжыванне суфіксу "-ізм", і асабліва, назвы "Растафарыянізм", бо такім чынам Растафары могуць атаясамляцца з грамадскімі фармацыямі, філасофскімі плынямі і г.д.
Дэмаграфія Колькасць вернікаў - больш за 1 млн.
Гл. таксама Іўдаізм