Сербасек (, даслоўна — Сербарэз) — ятаган, часцяком прышыты да грубай скураной рукавіцы. Выкарыстоўваўся харвацкімі ўсташамі. Меў дзяржальню, якая апраналася на руку. «Сербарэзы» не мелі ўстойлівай формы - ад пераробленай касы да якасных фабрычных клінкоў даўжэйшых за 30 сантыметраў.
Новы варыянт «сербасека» быў распрацаваны пасля правядзення харвацкім урадам Антэ Павеліча адмысловага конкурсу па пытанню: які нож варта вырабіць, каб каты маглі забіваць людзей як мага хутчэй і пры гэтым як мага менш стамляліся.
Партыя «сербарэзаў» была вырабленая падчас Другой сусветнай вайны фабрыкай у германскім горадзе Золінген па адмысловай замове харвацкага ўрада. Нажы з гэтай партыі выкарыстоўваліся для масавага забойства сербаў і яўрэяў у канцэнтрацыйным лагеры Ясеновац і іншых месцах. Такі нож меў надпіс «Grawiso» на скураной частцы нажа, і таму часам яго завуць «нож гравіза».
У канцэнтрацыйным лагеры Ясеновац адбываліся спаборніцтвы па хуткасці забойства «сербасекам». Па дадзеных амерыканскага даследніка Говарда Блюму пераможца аднаго з спаборніцтваў Петар Брзіца зарэзаў 1360 сербаў (па іншых дадзеных ён зарэзаў за ноч 1300 сербаў).
Спасылкі Archives of the Republic of Srpska The Vatican's Holocaust — Avro Manhattan Blood and Ashes of Jasenovac by Lordan Zafranovic
Гл. таксама Нацысцкі канцлагер Ясеновац
Катэгорыя:Нажы Катэгорыя:Генацыд
en:Jasenovac concentration camp#Srbosjek