Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб'ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.

Сацыялінгвістычныя дадзеныя На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць носьбітаў — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.

Пісьменнасць Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцы («вуковіца») і заснаваны на лацініцы («гаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).

Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп'ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.

Нелітарныя арфаграфічныя знакі

З нелітарных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца: злучок; апостраф; надрадковыя дыякрытычныя знакі (пяць знакаў, з якіх адзін мае два значэння), узыходзячыя да царкоўнаславянскай пісьменнасці, рэгулярна ўжываюцца ў слоўніках, але ў звычайным тэксце сустракаюцца рэдка, пераважна для адрознівання амографаў: знак націску мае чатыры разнавіднасці: доўгі сыходзячы націск; доўгі ўзыходзячы націск; кароткі сыходзячы націск; кароткі ўзыходзячы націск;

Марфалогія Назоўнік Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).

Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)

Кірыл-іцаЛаці-ніцаПрыкладнаечытаннеАаAa[a]БбBb[б]ВвVv[в]ГгGg[г]ДдDd[д]ЂђĐđмяккае [дж]ЕеEe[е]ЖжŽž[ж]ЗзZz[з]ИиIi[і]

Кірыл-іцаЛаці-ніцаПрыкладнаечытаннеJjJj[й]КкKk[к]ЛлLl[л]ЉљLj lj[ль]МмMm[м]НнNn[н]ЊњNj nj[нь]ОоOo[о]ПпPp[п]РрRr[р]

Кірыл-іцаЛаці-ніцаПрыкладнаечытаннеСсSs[с]ТтTt[т]ЋћĆć(мяккае) [ч]*УуUu[у]ФфFf[ф]ХхHh[х]ЦцCc[ц]ЧчČč(цвёрдае) [ч]*ЏџDž džцвёрдае [дж]ШшŠš[ш]

* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.

Гл. таксама

В. С. Караджыч

Крыніцы

Спасылкі Funky Serbian Language - дыдактычныя матэрыялы, у тым ліку бясплатны аўдыаслоўнік Б92 Фондација Растко Майстэрня сербскай мовы і культуры Вывучыце сербскую мову Анлайн-курс сербскай мовы Падручнік Сербскай мовы

Катэгорыя:Мовы Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Мовы Венгрыі Катэгорыя:Мовы Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Мовы Косава Катэгорыя:Мовы Румыніі Катэгорыя:Мовы Славеніі Катэгорыя:Мовы Харватыі Катэгорыя:Мовы Чарнагорыі