Сербія размешчаная на Балканах (Паўднёва-ўсходняя Еўропа) Сярэднедунайскай нізіны (Сярэдняя Еўропа). Сербія мяжуе з Румыніяй, Балгарыяй, Македоніяй, Албаніяй, Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай, Харватыяй, Венгрыяй.
Агульнае Сербія па плошчы (88 361 км²) займае 113-е месца ў свеце. Працягласць яе меж складае 2,027 км (з Румыніяй 476 км, з Балгарыяй 318 км, з Македоніяй 221 км, з Чарнагорыяй 203 км, з Албаніяй 115 км, з Босніяй і Герцагавінай 302 км, з Харватыяй 241 км, з Венгрыяй 151 км). У Сербіі 6,167 зарэгістраваных селішчаў, з іх 207 гарадскога тыпу.
Ворыўныя землі займаюць 19,194 км², лясы — 19,499 км² (без Косава).
Крайнія кропкі Паўночная: 46°11' паўн.ш. (поруч з Хайдукавам) Паўднёвая: 41°52' паўн.ш. (поруч з Драгашам у Косаве) Усходняя: 23°01’ у.д. (Сенажаць, поруч з Дымітраўградам) Заходняя: 18°51’ у.д. (поруч з Безданам у Ваяводзіне)
Рэльеф Рэльеф Сербіі разнастайны. У Ваяводзіне — урадлівыя раўніны. На паўднёвым усходзе — старажытныя горы. У цэнтральнай Сербіі пераважаюць груды і нізкія горы.
Горы Горы займаюць вялікую частку Сярэдняй Сербіі і Косава. У Сербіі вылучаюць 4 горныя сістэмы. Дынарскія горы займаюць вялікую тэрыторыю на захадзе, ідуць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Карпаты і Балканскія горы знаходзяцца на ўсходзе, аддзеленыя ад Дынарскіх ракой Моравай. На поўдні знаходзяцца старажытныя горы — частка Рыла-Радопскай сістэмы. Найвышэйшы пункт Сербіі — гара Джэравіца (2656 м).
Воды
Рэкі 92 % тэрыторыі Сербіі адносіцца да басейна Дуная і адпаведна Чорнага мора, 5 % — да басейна Адрыятычнага мора, 3 % — да басейна Эгейскага мора. Даўжыня Дуная на тэрыторыі Сербіі складае 588 км, па ім праходзіць мяжа з Румыніяй і Харватыяй. Асноўныя прытокі Дуная ў Сербіі — Ціса (цячэ з поўначы), Сава (з захаду), Дрына (з поўдня, натуральная мяжа з Босніяй і Герцагавінай), Морава (з поўдня, цалкам у Сербіі). Рака Даўжыня ў Сербіі Уся даўжыняДунай 588 км 2783 кмЗаходняя Морава 308 км 308 кмПаўднёвая Морава 295 км 295 кмІбар 272 км 272 кмДрына 220 км 346 кмСава 206 км 945 кмЦімок 202 км 202 кмВялікая Морава 185 км 185 кмЦіса 168 км 966 кмНішава 151 км 218 кмТаміш 118 км 359 кмБега 75 км 244 км
Азёры і вадасховішчы Натуральныя азёры ў Сербіі невялікія, сустракаюцца рэдка. Большасць з іх размешчана ў Ваяводзіне. Затое ў Сербіі шмат вадасховішчаў. Найбуйнейшыя з іх — Джэрдап на Дунаі, Перучац на Дрыне.
Сербія валодае вялікім геатэрмальным патэнцыялам.
Клімат Клімат Сербіі ўмерана-кантынентальны.
Гл. таксама Рака Рашка
Катэгорыя:Сербія